У Малдове на выбарах перамагла праеўрапейская партыя

12:41 29 сентября 2025
28 верасня 2025 года ў Молдове адбыліся парламенцкія выбары, вынікі якіх могуць вызначыць лёс краіны на дзесяцігоддзі. Галоўная інтрыга знікла ўжо ў ноч падліку галасоў – праеўрапейская Партыя дзеяння і салідарнасці (ПДС), якая звязаная з прэзідэнткай Майяй Санду, атрымала перамогу і большасць у новым парламенце.

Лесавызначальныя выбары для народа Малдовы – так Майя Манду назвала электаральную кампанію восені 2025 года. Страшылкі пра «распродаж краіны» праеўрапейскімі бізнесменамі, страшылкі пра захоп і “лязганне зброяй” — гэта толькі сродак маніпуляцыі тых, хто не дапускае чэсных выбараў і дзясяцігоддзямі трымаецца за ўладу.

Рэальнасць іншая: нават у складаных умовах Малдова трымаецца на еўрапейскім курсе, і грамадзянская большасць яго падтрымлівае.

Праеўрапейскі курс — гэта не пра захоп тэрыторый і не пра агрэсіўную экспансію, як тое робіць Расія ў самой Малдове, ва Украіне ці ў Грузіі. Гэта пра цывілізаваны шлях развіцця, пра ўмацаванне дэмакратыі і правоў чалавека, як бы прапаганда ні палівала эўрапейскі выбар брудам.

Гэта на публіку ствараецца вобраз ворага, а гандаль на мільярды долараў ішоў і зараз ідзе яшчэ з Захадам. У краінах Еўропы і ЗСШ чыноўнікі і алігархі купляюць нерухомаць, трымаюць аднекуль узятыя мільёны і мільярды валюты, і патомкі іх многоія жывуць ў “загніваючым” Захадзе.

Людзі бачаць: у Еўропе ўзровень жыцця, правоў і свабод непараўнальна большы, чым у Беларусі або ў Расіі. Таму выбар Малдовы — гэта выбар не толькі геапалітычны, але і каштоўнасны.

Вынікі выбараў

28 верасня 2025 ў Малдове прайшлі парламенцкія выбары. Пасля падліку 99,5 % бюлетэняў вынікі такія:

  • Партыя дзеяння і салідарнасці (ПДС)49,9 %

  • Патрыятычны выбарчы блок (Ігар Дадон і яго саюзнікі) — 24,28 %

  • блок «Альтэрнатыва»7,9 %

  • «Наша партыя»6,2 %

  • «Дэмакратыя дома»5,6 %

Такім чынам, у 101-месным парламенце ПДС атрымлівае выразную большасць і права фарміраваць урад.

Міфы і рэальнасць

Яшчэ нядаўна, у 2020 годзе, у краіне быў прарасійскі прэзідэнт Ігар Дадон. Ён прайграў выбары Майі Санду, і гэта стала паваротным момантам. З таго часу Малдова сутыкнулася з сур’ёзнымі выклікамі: пандэмія, поўнамаштабная вайна ва Украіне, адмаўленне ад расійскага газу ў 2025 годзе.

Праблем хапае, але нават у гэтых умовах эканоміка паказвае невялікі рост. Міжнародныя эксперты прагназуюць, што ў 2026 годзе сітуацыя будзе яшчэ лепшай. Гэта сведчыць: нават сельскагаспадарчая дзяржава можа паспяхова развівацца без падтрымкі «краіны-бензакалонкі».

Дыяспара зрабіла свой унёсак

Вялікая малдаўская дыяспара зноў стала вырашальным фактарам. За мяжой прагаласавалі сотні тысяч грамадзян, і абсалютная большасць падтрымала Санду.

На мінулых прэзідэнцкіх выбарах галасы дыяспары складалі амаль пятую частку электарату. У гэты раз тэндэнцыя толькі ўзмацнілася: людзі, што жывуць у еўрапейскіх краінах, выразна бачаць будучыню радзімы ў ЕС.

Цень Масквы

Як пісалі сустветныя СМІ выбары суправаджаліся інфармацыйнымі і палітычнымі атакамі. Улады паведамлялі пра масавыя выпадкі падкупу выбарцаў, пра незаконную дастаўку людзей на ўчасткі за мяжой. Міністэрства замежных спраў зафіксавала пагрозы выбухаў на ўчастках у Румыніі, Іспаніі, Італіі і ЗША.

Паліцыя затрымала трох чалавек, якіх падазраюць у сувязях з прарасійскімі структурамі ў Прыднястроўі. У іх знайшлі піратэхніку і гаручыя матэрыялы, прызначаныя для правакацый і стварэння хаосу.

Прэм’ер-міністр Дарын Рэчан заявіў, што Масква патраціла мільёны еўра на падкуп і тысячы кібератак, каб аслабіць ПДС. Расія традыцыйна ўсё адмаўляе, але ўзровень ціску прызналі і заходнія эксперты.

Галасы палітыкаў

Майя Санду пасля галасавання сказала:

«Мы прагаласавалі за мір і за еўрапейскую будучыню краіны. Наша дэмакратыя маладая і далікатная, але толькі мы самі можам яе абараніць».

Лідар ПДС Ігар Гросу адзначыў:

«Паспрабавалі ўмешвацца, маштабы былі вялікія, але дзяржава змагла абараніць волю грамадзян».

Тым часам Ігар Дадон абвясціў пра «перамогу апазіцыі» і заклікаў сваіх прыхільнікаў выходзіць на вуліцы.

Додон
Бывший президент Молдовы Игорь Додон, член дружественного России Патриотического избирательного блока, выступает перед сторонниками после закрытия избирательных участков. AP Photo

Малдова ў еўрапейскай будучыні

Нягледзячы на цяжкасці апошніх гадоў, краіна працягвае рух да Еўропы. Усё ж вязвізавы ўезд малдаван у краіны Шэнген, яшто уведзены з 2014 года, паўплываў на настроі людзей. Не стала крахам і адмова ад расійскага газу. Наадварот, паказала, што можна выжываць і развівацца без залежнасці ад Крамля.

Прагнозы міжнародных аналітыкаў на 2026 год аптымістычныя: рост ВУП, развіццё інфраструктуры, стабільнасць фінансавай сістэмы.

Выбар у бок Еўропы – гэта не пра страты, а пра магчымасці: доступ да рынкаў, падтрымку рэформаў, сацыяльныя стандарты і свабоды. Ну, а на прыкладах іншых еўрапейскіх краін, у тым ліку Літвы, Латвіі, Эстоніі, не відаць, каб народ імкнуўся назад у імперыю СССР.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

24 июля 2026 12:49

“Марыянетка Лукашэнкі” ці працавіты імігрант? Як палякі ўспрымаюць беларусаў

Сотні тысяч беларусаў пачалі новае жыццё ў Польшчы, але разам з імі сюды пераехалі і стэрэатыпы. Хто яны насамрэч - палітычныя ўцекачы, паспяховыя спецыялісты ці «людзі Лукашэнкі»? Адказ даюць не эмоцыі, а вынікі маштабных даследаванняў.

23 июля 2026 20:05

МИД Беларуси заявил об угрозе детям активистки, которая живёт в Польше

О готовящемся в Польше совершении террористического акта и нападении на несовершеннолетних детей белорусской активистки 23 июля 2026 года сообщил МИД Беларуси польской стороне по дипломатическому каналу. И тут же опубликовал пост в своём ТГ-канале.

04 июля 2026 13:57

Кремль снова объявил о захвате украинского города раньше времени

Вечером 3 июля российское военное командование доложило Владимиру Путину о полном захвате Константиновки в Донецкой области. Начальник Генштаба Валерий Герасимов сообщил об очередном стратегическом успехе, Путин поздравил военных, а Минобороны России опубликовало кадры бойцов с флагами среди разрушенных зданий.

28 июня 2026 13:42

Украина снова заявила об ударах по двум российским нефтеперерабатывающим заводам

Украина заявила, что в ночь на 28 июня атаковала два российских нефтеперерабатывающих завода. В Славянске-на-Кубани загорелось предприятие, были повреждены жилые дома и погиб человек. Российские власти, как всегда, объяснили пожар падением обломков беспилотника.